Гаворка ідзе пра аднаўленне кампаніі "Орион" - паведамляе сайт выканкаму. "Орион" - гэта была самастойная юрыдычная асоба, якая займалася прыборкай горада. І, варта адзначыць, займалася гэтым дастаткова паспяхова. Але ў 2012 годзе камусці падалося, што можна рабіць па іншаму. "Орион" быў ліківдаваны, а прыборкай, азеляненнем і іншымі справамі занялася "Спецаўтабаза". Ці палепшыла такая перамена сітуацыю з прыборкамі ці пагоршыла - ацаніць можна выключна суб'ектыўна. Але нядаўна на сустрэчы з камунальшчыкамі старшыня выканкаму агучыў, што аднаўленне працы "Орион" знаходзіцца на завяршальным этапе.
Кожны сам зможа ацаніць палепшыцца чысціня на вуліцах ці не. Але ў любым выпадку, аднаўленне гэтай кампаніі - смелае, арыгінальнае рашэнне.