21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Ці будзе ў Воршы новы музей?

21.07.2024 18:50

632 прагляду, 0 каментароў

Аршанец сабраў унікальную калекцыю швейных машын.

Пра майстра вытворчага навучання Аршанскага політэхнічнага каледжу Віктара Гараўцова калісьці прэса ўжо пісала. Цяпер выйшаў новы артыкул пра ўнікальнага чалавека. Ягонае хобі стала справай ягонага жыцця, а знаецца на тэме швейных машынак аршанец так, што мог бы чытаць лекцыі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Частка экспанатаў ягоных збораў сапраўды ўнікальная.

Вытворчасць шэрагу машынак навукаёмістая, у цяжкія часы машынка дазваляла пракарміць цэлыя сем'і, асобныя прылады працавалі некалькі стагоддзяў. Усё гэта пра калекцыю Віктара Гараўцова.

Ён збірае старыя швейныя машынкі, аднаўляе іх і надае ім прывабны выгляд. 25 гадоў ён адпрацаваў у канструктарскім бюро на «Лягмашы» — галоўным у галіне прадпрыемстве ў Воршы і адным з галоўных прадпрыемстваў такога плану ва ўсім СССР у свой час, піша БелТА. Гараўцоў быў за мяжо на шэрагу выставаў, у прадпрыемства пасля ягоных прэзентацый нярэдка набывалі машынкі.

Пасля закрыцця старой вытворчасці «Лягмашу», калекцыянеру ўдалося дамовіцца з дырэкцыяй заводу і забраць на захавнне некалькі мадэляў. Некаторыя працуюць па сёння! Ужо працуючы выкладчыкам каледжу, Віктар Гараўцоў са студэнтамі нярэдка выязджаў у калгасы на сезонную практыку, а там заадно пытаўся ў мясцовых жыхарак пра швейныя машынкі. Так зборы папаўнялі каштоўныя экзэмпляры. Найстарэйшы выпушчаны ў 1896 годзе фірмай «Абачинъ и Орловъ. Biesolt & Locke».

Збіральнік адзначае, што дэталі да некаторых машынак вырабляюць з такой дакладнасцю, што вымярэнні робяць не да міліметраў, а да мікронаў. Прынцып работы не змяняецца стагоддзямі, змены тычацца толькі вонкавага выгляду, хуткасці і колькасці аперацый. Машынку можна параўнаць ледзь не з вечным рухавіком.

Віктар Гараўцоў наракае, што некаторыя людзі, не думаючы, выкідаюць на звалку старыя швейныя машыны. А яны могуць мець вялікую гістарычную каштоўшнасць. Калекцыянер успамінае, што адна беларуска закапала на сваім гародзе швейную машынку і пайшла ў партызанскі атрад, а калі нацысцкая акупацыя скончылася, адкапала яе, і майстар зарабляў дзякуючы ён грошы, карміў сям’ю, бо меў шмат заказаў на пашыў адзення.

Цяпер Віктар Гараўцоў маладых людзей вытворчым працэсам — раней у Воршы не было праблем з адмыслоўцамі па наладжванні швейнага абсталявання. Не тое, што цяпер. Таму стаіць задача падрыхтаваць змену, выхаваць тых людзей, якія здолеюць нават аднаўляць дакладныя дэталі да старых машынак, каб тыя зноў працавалі.

Апантаны калекцыянер марыць адкрыць музей, дзе можна будзе ўбачыць эвалюцыю швейных машын і даведацца, ад якіх сялянскіх заняткаў утварылася лёгкая прамысловасць.

«Мне б хацелася сабраць гэта ўсё разам і зрабіць экспазіцыю, каб любы жыхар Воршы і госці горада змаглі ўбачыць, як ішла эвалюцыя — ад калаўротаў да сучасных швейных машын. Пакуль праблема толькі ў памяшканні. Музей пажадана стварыць у горадзе, каб не толькі вучні нашага каледжа змаглі яго наведваць, а ўсе ахвочыя».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці будзе ў Воршы новы музей?

Аршанец сабраў унікальную калекцыю швейных машын.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение