Новым прыпынкам пахвалілася прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Бо прыпынак выкананы ў стылі гэтай арганізацыі і акрамя асноўнай функцыі - абараняць людзей ад ападкаў - ён яшчэ і нагадвае нумар тэлефона ратавальнай службы, які варта памятаць на ўзроўні падсвядомасці.
Гэта ўжо не першы эксперамент ратавальнікаў з аршанскімі прыпынкамі. У 2022 годзе ратавальнікі аформілі ў сваім стылі прыпынак каля спартовага дыспансэра.