Фармальна ўлёткі запрашаюць на работу вахтавым метадам на садова-паркавыя работы, але фон улёткі - узброены расейскі вайсковец і гэта намякае, што гаворка ідзе зусім не сады. Праверыць версію, што такім чынам адбываецца вярбоўка на вайну, паспрабавалі журналісты выдання "Зеркало". Яны пазванілі па нумарах прадстаўленых ва ўлётцы.
Праз дзень пасля перашга сазвона на журналіста выйшаў вярбоўшчык, які сапраўды падцвердзіў, што гэта вярбоўка на вайну з Украінай ў склад расейскага ЧВК. Прычым, кепскае здароўе вярбуемага, не малады ўзрост і адсутнасць вайсковай спецыяльнасці вярбоўшчыка не засмуцілі. Больш за тое, журналісту прапанавалі пасля вайны атрымаць расейскае грамадзянства, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці за наёмніцтва ў Беларусі.
Падпісаўшы кантракт саскочыць з яго ўжо будзе не магчыма да самага канца вайны. Цалкам прачытаць размову журналіста і вярбоўшчыка можна прачытаць па спасылцы.