03:00

-7

2 м/с

1022 гПа

06:00

-8

2 м/с

1022 гПа

09:00

-9

2 м/с

1021 гПа

12:00

-4

3 м/с

1021 гПа

15:00

-2

2 м/с

1020 гПа

Орша, Грамадства

Што з лясамі?

29.07.2024 09:03

1642 прагляду, 0 каментароў

Абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць, але не паўсюль

На мінулым тыдні лясы Аршаншчыны ўсё яшчэ былі часткова закрытыя для наведвання - ва ўсім рэгіёне (Аршанскі і суседнія раёны) наведваць лясы можна было наведваць толькі пешкам і не разводзячы вагню. Бліжэй да выходных абмежаванні былі знятыя з двух паўднёвых раёнаў: Горацкі і Шклоўскі. І, дарэчы, з большасці раёнаў заходняй Беларусі. Па стане на раніцу панядзелка абмежаванні дзейнічалі ў Аршанскім, Сененскім, Дубровенскім, Лезненскім, Талачынскім і Круглянскім раёнах.

Да заўтрашняга дня гэтыя раёны таксама могуць адкрыцца для наведвання ў сувязі з моцным цыклонам з-за якога ў Беларусі на некалькі дзён абвешчаны аранжавы ўзровень. З аднаго боку, дождж, які прынясе гэты цыклон, здыме небяспеку лясных пажараў. З іншага боку моцны парывісты вецер можа іншым чынам пашкодзіць лесу - паваліўшы дрэвы. Нават пры знятых абмежаваннях, наўрад ці нехта сёння ці ў бліжэйшыя дні пойдзе на лясныя прагулкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што з лясамі?

Абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць, але не паўсюль

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение