Пра гэта стала вядома з сайта дзяржзакупак. Выканкам абвесціў тэндар на распрацоўку праэкта па ўстялванні такога флагштока насупраць лядовага палацу. Вышыня флагштоку павінна скласці ад 55 да 64,5 метраў. У прынцыпе, гэта ўжо такі трэнд. У 2013 годзе гігантскі флагшток усталявалі ў Мінску, потым тую ідэю падхапіў Гомель. І ў Гомелі гэта выклікала лагічнае непаразуменне, бо 60-метровы флагшток усталявалі за прыблізна 500.000 даляраў па тагачасным курсе.
У мінулым годзе такі ж флагшток запланавалі усталяваць у Віцебску, але кошт пакуль не агучваўся. Колькі будзе каштаваць канструкцыя ў Оршы пакуль не вядома. На яго праэкціроўку плануюць патраціць каля 33.000 рублёў. Але, улічваючы, што па характарыстыках флагшток будзе падобны на Гомельскі, можна меркаваць, што і кошт будзе падобны.
Гэта ўжо не першая спроба скапіраваць нешта з іншых рэгіёнаў. Раней у Оршы хацелі на цэнтральнай плошчы паставіць копію віцебскай дошкі гонару, але пасля грамадскіх абмеркаванняў грошы на яе траціць не сталі і рэканструявалі сёняшнюю каля выканкаму.