18:00

-1

4 м/с

991 гПа

21:00

-1

5 м/с

990 гПа

00:00

-1

6 м/с

989 гПа

03:00

-0

6 м/с

988 гПа

06:00

-1

6 м/с

986 гПа

Орша, Культура

Святочная нядзеля

02.08.2024 09:43

910 праглядаў, 0 каментароў

У нядзелю аршанцаў чакае вельмі яскравае свята — Дзень чыгуначніка

Традыцыйна Дзень чыгуначнікаў у Оршы - самае яркае гарадское свята. Канкурэнцыю яму можа складаць толькі абноўлены ў гэтым годзе фестываль "Поле кветак". У гэтым годзе чыгуначнікі адсвяткуюць прафесійнае свята 4 жніўня. Распавядаем што можна будзе пабачыць на свяце.

Святкаванне распачнецца а 10-00 канцэртам каля кавярні "Мінутка" на ўваходзе на стадыён "Лакаматыў". Гэтая пляуоўка будзе запоўнена рознымі калектывамі і тэмамі да самага вечара. А 17-00 каля "Мінуткі" пачнецца танцавальны батл "Свята таньчыць".

У 11 гадзін запрацуе самая вялікая пляцоўка свята на стадыёне "Лакаматыў". Распачнецца гэтая частка са спартовых спаборніцтваў па пляжным валейболе, більярдзе і г.д. Пакуль яны будуць ісці, паралельна ў 11-30 распачнецца відовішчнае шэсце. Тут жа будуць і дыскатэка - распачнецца а 21-00 і святочны салют а 22-30.

Яшчэ адной святочнай пляцоўкай стане плошча перад домам культуры чыгуначнікаў. Гэтая пляцоўка будзе аддадзена дзецям. А 12-30 каля ДКЖ распачнецца квэст-гульня "Выспа скарбаў", потым дзецям пакажуць цыркавы выступ, спектакль "Велікан-шоў", шоў мыльных бурбала і г.д.

Не абыйдуцца без свята і госці горада. А 16-00 на прывакзальнай плошчы адкрыецца яшчэ адна пляцоўка на якой сваю праграму прадставіць клуб аўтарскай песні.

Гэта вельмі кароткае апісанне праграмы. Актыўнасцямі будзе ахоплені ўвесь прывакзальны раён, а выступаць будуць не толькі аршанскія калектывы. Святочны настрой гарантаваны цэлы дзень.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Святочная нядзеля

У нядзелю аршанцаў чакае вельмі яскравае свята — Дзень чыгуначніка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение