Сёння ў незалежных СМІ з'явілася інфармацыя пра смерць Аляксандра Радкевіча,кі быў начальнікам рэжымнага аддзелу Аршанскай калоніі №8. У прыватнасці, пра гэта паведамляе "Наша Ніва", не ўдакладняючы дату смерці. Радкевічу быў 41 год, усё працоўную кар'еру ён правёў у органах выканання пакаранняў, працаваў у "васьмёрцы" начальнікам атраду, потым пераходзіў ва ўпраўленне дэпартамента па Віцебскай вобласці і вярнуўся ў аршанскую калонію.
Прычына смерці нам пакуль таксама не вядомая.