Па ўсёй краіне расце колькасць падлеткавых самазабойстваў. Пра гэта стала вядома са злітага журналістам ліста Генпракуратуры да віцэ-прэм'ера. Ліст гэты, як паведамляюць, журналісты выдання Zerkalo, быў напісаны па выніках першай паловы года, таму лічбы яго ўжо, нажаль, не актуальныя. Паводле ліста пра які ідзе гаворка, колькасць юнацкіх самазабойстваў па ўсёй краіне вырасла на 50%. Калі ў мінулым годзе за першыя 6 месяцаў па краіне 12 дзяцей скончылі жыццё самагубствам, то ў гэтым годзе па стане на канец чэрвеня такіх выпадкаў было ўжо 18. І гэта не поўная лічба. Бо ў ліпені дадаўся яшчэ адзін выпадак.
Чаму мы гаворым пра рэспубліканскія лічбы на рэгіянальным сайце? Бо, нажаль, з чэрвеня наш рэгіён таксама дадаў сумную статыстыку. На мінулым тыдні (гэтая смерць таксама не ўлічана ў лісце) жыццё самазабойствам скончыў 15-гадовы хлопец з Оршы. Перад смерцю ён пакінуў перадсмяротнае відэапаведамлення.
Хочам звярнуць вашую ўвагу, бо падлеткі ў прынцыпе схільныя да самазабойстваў з-за рэзкіх перападаў эмоцыяў. Але ў краіне існуе служба псіхалагічнай дапамогі для маладых людзей, якая парцуе кругласуткава. Па Віцебскай вобласці тэлефон службы: +375 212 61-60-60