Нагадаем, што 8 жніўня каля 12 гадзін на скрыжаванні каля крамы "Martinn" у кювеце апынуўся грузавік МАЗ гружаны пяском. Перад тым як падняць грузавік назад на дарогу, уладальнікі вырашылі перагрузіць пясок у іншую машыну і таму разбор аварыі зацягнуўся, яе змаглі пабачыць многія.
Чаму ж грузавік апынуўся ў канаве? Аказваецца, кіроўца такім чынам пазбягаў аварыі. Нейкі ліхач падрэзаў МАЗ і выбар быў просты: або паўнавартасная аварыя і магчымыя пацярпелыя, або пакласці машыну ў канву. Кіроўца абраў другі варыянт.