15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Здарэнні

Следства скончана

16.08.2024 10:38

1956 праглядаў, 0 каментароў

Школьніцы пагражае да 20 гадоў турмы за распаўсюд псіхатропаў.

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці паведаміла, што завершана расследаванне крымінальнай справы аб незаконным абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Паводле следства, 15-гадовая школьніца з Воршы ў папулярным мэсэнджэры адгукнулася на аб’яву аб хуткім заробку.

«Прага лёгкіх грошай прывяла дзяўчыну ў наркабізнэс. На ўказанне куратараў яна забірала буйныя партыі псіхатропаў, расфасоўвала іх на разавыя дозы і рабіла закладкі», — пішуць следчыя.

Аб злачыннай дзейнасці дзевяцікласніцы стала вядома дзякуючы аднаму з яе сваякоў. Размовы не далі карысці, дзяўчына не паслухала парад і прыняла рашэнне з’ехаць жыць у іншы горад. Куратар наркашопу нават зняў для яе кватэру ў Наваполацку. Па дарозе ў новы горад дзяўчына забрала са схованкі больш за 45 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP і прывезла яго ў Віцебск. На вакзале школьніцу затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Следчыя дапыталі абвінавачаную і сведкаў. Вывучылі і далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы заключэнне экспертных даследаванняў. У мабільным тэлефоне фігуранткі знойдзена перапіска з куратарамі наркашопу.

Па выніках расследавання 15-гадовай школьніцы прад’яўлена абвінавачанне па ч.4 арт.328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка псіхатропных рэчываў, учыненыя ў адносінах да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры арганізаванай групай) КК.

Санкцыя артыкулу прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін ад 10 да 20 гадоў. Да фігуранткі прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Следства скончана

Школьніцы пагражае да 20 гадоў турмы за распаўсюд псіхатропаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение