У першым коле сустрэча супернікаў была "спякотнай", аршанцы забілі два галы, якія скасавалі з-за спрэчных афсайдаў. У выніку "Орша" саступіла 1:2.
На гэты раз гульня камандаў зноў не выявіла сур'ёзных разыходжанняў ва ўзроўні, аднак пераможцамі з яе чарговы раз выйшлі "Баранавічы". Яны забілі адзін мяч і аршанцы, хоць стараліся, але зраўняць лік не здолелі.
"Орша" набрала 32 балы і займае 7-е месца. Да сканчэння чэмпіянату засталося два туры, але "сіня-белыя" адзін з іх прапускаюць з-за няцотнай колькасці камандаў.
"ОРША" ў матчы з "Баранавічамі": Гудзенка, Анкіновіч, Цвірко, Магаль, Казарын, Данілкоў (к), Лужанкоў, Знак (Суздальцаў 76), Кітаёў, Піваровіч, Чавідаеў (Хмялюк 62). На 73-й хвіліне у аршанцаў быў выдалены Аляксей Казарын.