Злачынныя схемы «Алё, мама!» не губляюць сваёй актуальнасці, адзначаюць сілавікі на сваёй старонцы.
Днямі ў міліцыю звярнулася 83-гадовая жыхарка Оршы, якая патлумачыла, што стала ахвярай махляроў. Пад маркай аказання дапамогі пацярпелай у ДТЗ жанчыне зламыснікі выцягнулі з пенсіянеркі 9500 рублёў.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Віцебшчыны ўстаноўлена, што злачынства ўчынілі двое жыхароў Оршы, 31 і 23 гады. Падазроныя затрыманы.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу за махлярства.