Аварыя адбылася 2 верасня каля 13 гадзін. Сутыкнуліся дзве легкавушкі. Падобна, што ўдар быў дастаткова моцны - у машынаў моцна пашкоджаныя пярэднія часткі. Таксама падобна, што, як мінімум, адну машыну развярнула ад удару. Але пакуль афіцыйных высноваў ДАІ няма.
Хаця сутыкненне і было моцным, пацярпелых, падобна няма. Чакаем афіцыйнай інфармацыі.