Да канца верасня сіноптыкі чакаюць у нашым рэгіёне цёплае надвор'е. Верагоднасць невялікага дажджу ёсць толькі ў аўторак і сераду. Тэмпература паветра ўначы складзе +7 ... + 9, днём +13 ... + 15 градусаў.
1 кастрычніка чакаецца некаторае пахаладанне, а вось з 2 кастрычніка па папярэдніх разліках зноў ўсталюецца працяглы перыяд сонечнага сухога надвор'я практычна без ветру. Дзённыя тэмпературы пачнуць павышацца.