Арыгінальная сітуацыя атрымалася на адным з прадпрыемстваў Оршы. Тут адзін супрацоўнік цэлы месяц краў у сваіх калегаў рэчы і грошы. За некалькі дзён у распранальні вор скраў: 200 рублёў, тэлефон прыблізна за 600 рублёў, і навушнікі. Вось навушнікі і сталі цэнтрам гэтай гісторыі. Справа ў тым, што калі знайшлі вора і навушнікі, то ўладальнік гаджэта заявіў, што каштавалі яму яны 380 рублёў.
Навушнікі перадалі супраоцўнікам камітэта судовых экспертызаў і яны высветлілі, што іх уладальніка падманулі... Навушнік аказаліся ні нейкім унікальным таварам, як рэкламавалі іх у інтэрнэт-краме, а больш простым аналагам, які каштаваў не 380 рублёў, а толькі 67 рублёў і 38 капеек.