Аварыя адбылася 6 кастрычніка вечарам. У гэты час у Оршы быў дождж, мокрая дарога і абмежаваная бачнасць. Падобна, што з-за мокрай дарогі легкавы БМВ і развярнула на мосце праз на чыгунку на вуліцы Грыцаўца. Аўто, саскочыўшы з дарогі, паловай завіс на пешаходнай часты маста, а паловай павіс ужо за мастом. Калі б яшчэ некалькі сантыметраў, то БМВ паляцела б уніз і выляцела ў прыватны сектар, які пачынаецца пад мастом. Машыну давялося выцягваць з дапамогай эвакуатара.
З розніцай у 20 хвілін яшчэ адна аварыя адбылася каля музея Млын, што падцверджвае нашую версію прычыны аварыі - мокрая дарога і абмежаваная бачнасць.