Страшна ўявіць, але паяныалі мы працу над сайтам ва ўжо далёкім 2007 годзе. Колькі за гэты час напісана, паказана. Колькі праблемаў вырашана! Колькі радасных і сумных падзеяў адбылося!!! Для рэгіянальнага электроннага СМІ, паверце, 17 гадоў - неверагодна вялікі тэрмін.
І не зважаючы ні на што, мы працягваем работаць. Хаця сам сайт ужо заблакаваны на тэрыторыі Беларусі, у гэтым годзе мы былі абвешчаны экстрэмісцкімі старонкамі, а потым і экстрэмісцкім фармаваннем. Нічога. Мы ўжо паказалі сваю жывучасць.
Канешне, жывем мы дзеля вас - нашых чытачоў. Вялікі дзякуй тым хто з намі так шмат часу, вялкіі дзякуй тым хто далучыўся нядаўна. Вялікі дзякуй тым хто хоць адзін раз нас чытаў.