15:00

-3

5 м/с

992 гПа

18:00

-4

2 м/с

992 гПа

21:00

-4

2 м/с

993 гПа

00:00

-3

4 м/с

991 гПа

03:00

-3

7 м/с

987 гПа

Орша, Культура

Тры прыклады манументальнага мастацтва

07.12.2024 17:00

590 праглядаў, 0 каментароў

З’явіўся ўнікальны сайт пра беларускае манументальнае мастацтва.

Стваральнікі базуюцца на мапе, на якую дадаюць усё новыя пункты. Сайт дазваляе захаваць і сістэматызаваць узоры савецкіх вітражоў, мазаік, сграфіта, якія ўпрыгожваюць фасады і інтэр’еры будынкаў па ўсёй Беларусі. Зараз на платформе ўжо сабрана 336 аб’ектаў з розных рэгіёнаў краіны.

Па словах аўтараў праекта, рэсурс будзе пастаянна развівацца. Карта будзе дапаўняцца новымі тэкстамі і фатаграфіямі, а ў перспектыве пляцоўка ператворыцца ў паўнавартасны інфармацыйны рэсурс з інтэрв’ю, архіўнымі матэрыяламі і падрабязнымі апісаннямі. Ёсць і страчаныя аб’екты, у свой час зафіксаваныя на фотаздымках.

На дадзены момант карыстальнікі могуць абіраць розныя параметры для пошуку аб’ектаў: «стан», «даступнасць», «тэхніка выканання» ці «асноўныя працы» і шмат іншых. Таксама рыхтуюцца маршруты для вандровак, што дазволіць лепш вывучыць манументальнае мастацтва Беларусі.

Са стваральнікамі старонкі можна звязвацца, напрыклад, праз суполку ў фэйсбуку ці праз электронную пошту [email protected].

Сярод пунктаў, якія ўжо ёсць на старонцы, ёсць і тры пункты на Аршаншчыне. Два ў самой Воршы, адзін у Леніне на Гораччыне.

У Воршы гэта сталоўка Мясакамбінату ды Ільнокамбінат. А на Гораччыне Музей савецка-польскай баявой садружнасці ў Леніне.

Унікальная сталоўка мясакамбінату — якраз прыклад страчанай спадчыны, той узор манументальнага маствацтва, які ў ёй быў, цяпер не існуе.

На Ільнокамбінаце ў спісе наступныя аб’екты. Яны ў здавальняючым стане.

У Леніне таксама стан задавальняючы, усё гэта можна ўбачыць на ўласныя вочы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тры прыклады манументальнага мастацтва

З’явіўся ўнікальны сайт пра беларускае манументальнае мастацтва.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение