З 16 снежня на двух маршрутах аўтобусаў у Воршу адбыліся змены. У маршруце № 7 «Марата — Горацкая» аўтобус перастаў заязджаць на прыпынак «Кабылякі». Такое рашэнне прынялі ў аўтобусным парку.
Таксама змены закранулі аўтобус № 18 «Салянікава — Андрэеўшчына». Аўтобус з ад’ездам з Салянікава ў 8:33 пачаў заязджаць на прыпынак «5-я школа».
Шэраг зменаў закране калядныя і навагоднія святы, пра іх улады паведамяць на гэтым тыдні.