06:00

-10

2 м/с

1014 гПа

09:00

-10

1 м/с

1014 гПа

12:00

-6

2 м/с

1012 гПа

15:00

-5

1 м/с

1010 гПа

18:00

-5

2 м/с

1009 гПа

Орша, Спорт

Розніца ў пункт

08.02.2025 12:18

246 праглядаў, 0 каментароў

Аршанскі «Вітэн» сустрэнецца з прамым канкурэнтам.

Менская «Сталіца» ўжо шмат гадоў з’яўляецца адным з асноўных супернікаў для аршанскага «Вітэну» ва ўсіх міні-футбольных спаборніцтвах. Каманды рэгулярна аспрэчваюць кубак, суперкубак і першынство краіны.

На гэты момант «Вітэн» мае 28 пунктаў, у «Сталіцы» на адзін менш. У межах першынства, якое гуляюць у два колы, гэта зусім не вялікая і не істотная розніца. Справа ў тым, што каманды на дадзеным этапе барукаюцца за выхад у фазу ўцінання, то бок другую фазу спаборніцтваў, калі пойдуць серыі на вылет. А ў тым, што па выніках рэгулярнага першынства і аршанцы, і менчукі трапяць у другую фазу, амаль ясна ўжо цяпер.

Аршанцаў у турнірнай табліцы апярэджвае толькі «Мінск», які мае на адзін пункт болей.

Сустрэча «Сталіца» — «Вітэн» адбудзецца ў Менску 10 лютага. Яе пачатак запланаваны на 18-ю гадзіну.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Розніца ў пункт

Аршанскі «Вітэн» сустрэнецца з прамым канкурэнтам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение