21:00

-3

5 м/с

995 гПа

00:00

-4

4 м/с

996 гПа

03:00

-4

4 м/с

996 гПа

06:00

-5

3 м/с

995 гПа

09:00

-3

6 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

Разгром у першай сустрэчы

09.02.2025 18:12

902 прагляду, 0 каментароў

«Ворша» няўдала з’ездзіла ў Магілёў.

Першая сустрэча 2025 году скончылася для футбалістаў «Воршы» зусім няўдала. Аршанцы саступілі ў магілёўскі манежы мясцоваму «Дняпру» 1:6. Амаль уся сустрэча прайшла пад дыктат магілёўцаў.

Адзіны гол у блакітна-чорных на 58-й хвіліне агадаў паўабаронца Максім Жэстараў, які днямі падоўжыў з клубам кантракт.

У апраўданне аршанскай каманды можна сказаць, што многія гульцы ў ейным складзе пакуль не складаюць ансамлю з іншымі, многія толькі на праглядзе. Каманда ж нядаўна пачала падрыхтоўку да сезону, а таму рабіць далёкія высновы з праведзенага матчу не варта.

Наступныя гульні «Ворша» таксама правядзе ў Магілёве. Наш клуб прыме ўдзел у традыцыйным турніры памяці Уладзіміра Касцюкова — вядомага трэнера з Магілёва. Расклад сустрэчаў і даты стануць вядомымі найбліжэйшым часам і будуць апублікаваныя на нашым сайце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Разгром у першай сустрэчы

«Ворша» няўдала з’ездзіла ў Магілёў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение