Гаворка ідзе пра прадстаўнікоў кіраўніцтва льноперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны, працуючы на пасадзе намесніка начальніка структурнага падраздзялення, за арганізацыю пазачарговых і бесперабойных адгрузак ільняной прадукцыі і "станоўчае рашэнне" іншых пытанняў з кастрычніка 2023 года па ліпень 2024 года прыняў ад дырэктара камерцыйнай фирмы ў якасці хабару каля 2,5 тыс.долараў ЗША.
Ён жа за арганізацыю пастаўкі ў адрас іншай кампаніі патрэбных аб'ёмаў ільняной прадукцыі, з лютага па красавік 2024 года прыняў ад намесніка дырэктара па фінансавых пытаннях гэтай кампаніі ў якасці хабару 60 тыс.расійскіх рублёў і 1 тыс. беларускіх рублёў.
Дарэчы, у апошнім выпадку менавіта кіраўнік, які даваў хабар, асабіста паведаміў пра гэта ў кампетэнтныя органы, і цяпер ён вызвалены ад крымінальнай адказнасці.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, перад судом паўстануць і той, хто браў хабар, - яго абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і той, хто даваў “на лапу” (паводле першага эпізоду) - супраць яго заведзеная справа па ч. 1 арт. 431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.