Сёння Кушэўка зусім маленькая вёска. Але і жыхары маленькай вёскі патрабуюць увагі да сваіх праблемаў. З 2012 года мясцовыя жыхары пісалі лісты ў розныя інстанцыі з просьбай вырашыць праблемы маленькага населенага пункта, больш за ўсё нараканняў у сялянаў было на якасць вады.
Нарэшце, у Кушэўку прыехалі чыноўнікі: старшыня райсавету дэпутатаў Станіслаў Кошкін, старшыня сельскага выканкаму, прадстаўнікі вадаканалу і экалагічнай службы, прадстаўнікі прадпрыемстваў "Юбілейны" і "Задняпроўскі".
Кошкіну сяляне, нават, арганізавалі падарунак - бутэльку мясцовай вады каб ён прыгатаваў сабе гарбаты. Жартаўлівы падарунак старшыня Савету паабяццаў перадаць на адмысловую праверку якасці, каб мець доказы кепскай якасці пітва. Сярод іншых абяццанняў былі наступныя:
- паставіць дарожныя указальнікі да вёскі
- абсекчы дрэвы якія замінаюць правадам электрычнасці
- абгарадзіць сток, які ідзе ад Задняпроўскага (перашпачаткова з яго павінны былі выкачваць стокавую ваду)
- паставіць яшчэ адзін ліхтар для асвятлення вуліцы
- прыбраць слупы і правады адключанага радыё
- пачысціць калодзеж
Усё гэта жыхарам паабяццалі зрабіць да канца месяца, а да вясны 2015 года за кошт "Задняпроўскага" ў вёску будзе праведзена водаразборная калонка.