15:00

+3

8 м/с

983 гПа

18:00

+3

9 м/с

982 гПа

21:00

+3

10 м/с

982 гПа

00:00

+2

8 м/с

984 гПа

03:00

+1

6 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

Гадзіннік з цытатай Караткевіча ўжо не купіць!

25.02.2025 08:04

1483 прагляду, 0 каментароў

Гадзіннік, які «Луч» выпусціў у гонар знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, раскупілі меней чым за суткі. А каштаваў ён ого-го!

У прэс-службе "Луча" адзначаюць, што калекцыя гадзіннікаў з цытатай Караткевіча, была лімітаваная. Выпусцілі ўсяго 95 штук. Кошт быў 1 495 рублёў! Гадзіннік быў зроблены на самым тонкім механізме, які калі-небудзь выпускаў завод. На цыферблаце была цытата нашага знакамітага земляка: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка — сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».

Як пісаў orsha.eu, да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, прадпрыемства выпусціла лімітаваную калекцыю гадзіннікаў, якая так і называецца — «Мова-2025». Першы гадзіннік у гэтай серыі прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча — ураджэнца Оршы і вядомага беларускага пісьменніка.

«Гадзіннік адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм — „Луч-2209“, як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія», — так апісвалі гадзіннік ягоныя стваральнікі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Обсуждение новости: Гадзіннік з цытатай Караткевіча ўжо не купіць!

Гадзіннік, які «Луч» выпусціў у гонар знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, раскупілі меней чым за суткі. А каштаваў ён ого-го!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение