Ужо ў першы дзень вясны пачынаецца серыя так званага «плэй-ін» з удзелам аршанскага «Лакаматыву». Чыгуначнікі будуць гуляць з наваполацкім «Хімікам» за права далейшага змагання за медалі беларускага хакейнага першынства.
Першая сустрэча серыі адбудзецца ў Воршы на Лядовай арэне. Як старт, а 14-й гадзіне.
У рэгулярным першынстве каманды сустракаліся чатыры разы, і аршанцы здабылі тры вікторыі. Аднак, што цікава, ніводнай у асноўныя 60 хвілін. Два разы патрабаваўся дадатковы час, а яшчэ аднойчы «Лакаматыў» выгуляў у булітах. Навапалачане ж перамаглі аршанцаў толькі аднойчы, гэта адбылося на лёдзе ў іхным горадзе і ў асноўны час.
Серыя плэй-ін праволдзіцца да дзвюх перамог адной з камандаў. У другой пары сустракаюцца «Берасце» і смаленскі «Славуціч». У першай сустрэчы гэтай пары берасцейцы перамаглі 3:1.
Сустрэчу «Лакаматыў» — «Хімік» у Воршы будуць паказваць на Ютубе.
Затым, 3-га сакавіка каманды сустрэнуцца ў Наваполацку. А потым, у выпадку патрэбы, калі лік у серыі будзе роўны, зноў у Воршы 5 сакавіка.