00:00

+7

3 м/с

977 гПа

03:00

+6

3 м/с

977 гПа

06:00

+5

3 м/с

976 гПа

09:00

+5

3 м/с

976 гПа

12:00

+9

3 м/с

977 гПа

Орша, Спорт

Тройчы вялі, але прагулялі

10.03.2025 12:25

378 праглядаў, 0 каментароў

Першая сустрэча «Лакаматыва» ў ¼ фіналу была поўная драматызму.

У суперніках аршанцаў — менскае «Юнацтва». Аўтарытэтны сталічны калектыў, безумоўна, лічыцца фаварытам пары. У стартавай сустрэчы серыі на вылет, аднак, аршанцы далі рашучы бой супару.

Лік адкрыла «Юнацтва», але шайбы Аксенцюка і Субоціна прывялі да таго, што на першы перапынак з перавагай у ліку пайшлі аршанцы. На другі перапынак дружыны ішлі ўжо пры роўным ліку — за ўвесь другі перыяд «чырвона-сінія» закінулі «сіня-аранжавым» адну шайбу.

Трэці, заключны, перыяд стартаваў з шайбы Субоціна — і «Лакаматыў» зноў наперадзе. Праўда, не прайшло і хвіліны, як менчуку зноў зраўнялі лік. Але ў момант, калі мясцовая публіка чакала, як «Юнацтва» будзе «даціскаць» гасцей, аршанцы зноў узялі ініцыятыву і выйшлі наперад у трэці раз. Вызначыўся Аксянцюк, які, як і Субоцін, закінуў ужо другую шайбу ў паядынку.

Яшчэ за 2 хвіліны і 50 секунд да фінальнай сірэны лік быў 3:2 на карысць «Лакаматыва». Аршанцы былі блізкія да адкрыцця ліку ў серыі. Аднак, на жаль, «Юнацтва» за астатні час падабрала ключы да брамы «чыгуначнікаў». Гульня перайшла ў дадатковы час, дзе «Юнацтву» спатрэбілася крыху болей за паўтары хвіліны, каб закінуць яшчэ. Перамога гаспадароў пляцоўкі 4:3, лік у серыі, адпаведна, на іхную карысць 1-0.

Другая сустрэча таксама адбудзецца ў Менску, яна пройдзе 10 сакавіка, а 19-й гадзіне на «Чыжоўка-Арэне».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Тройчы вялі, але прагулялі

Першая сустрэча «Лакаматыва» ў ¼ фіналу была поўная драматызму.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение