12:00

+7

3 м/с

977 гПа

15:00

+9

4 м/с

977 гПа

18:00

+9

3 м/с

978 гПа

21:00

+6

3 м/с

980 гПа

00:00

+4

3 м/с

981 гПа

Орша, Спорт

Прагулялі і другую

11.03.2025 21:34

200 праглядаў, 0 каментароў

Хакеісты аршанскага «Лакаматыва» саступілі і пагоршылі шанцы на выхад.

У другой сустрэчы чвэрцьфінальнай серыі беларускай хакейнай Экстралігі аршанскія чыгуначнікі зноў сустракаліся з менскім «Юнацтвам» на ягонай пляцоўцы. І зноў сустрэча на «Чыжоўка-Арэне» прынесла няўдачу сіня-аранжавым.

Хаця ўжо на 57-й секундзе сустрэчы Балаболкін адкрыў лік. Да 11-й хвіліны на табло гарэлі спрыяльныя для каманды з Воршы лічбы, аднак затым мянчук Роўба зраўняў лік.

Наступныя праблемы напаткалі «Лакаматыў» у наступных перыядах. Дземчанка і Кучкін закінулі па шайбе ў кожным з іх і гарантавалі «Юнацтву» вікторыю 3:1.

Другая параза «Лакаматыву», і лік стаў 2-0 на карысць «Юнацтва». Цяпер у аршанцаў будзе дзве магчымасці згуляць з менчукамі дома. Можна як зраўняць лік у серыі, так і цалкам яе прагуляць.

Між іншым, аўдыторыя на «Чыжоўка-Арэне» гэтым разам не «дацягнула» да тысячы чалавек, на сустрэчы прысутнічалі 872 гледачы.

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі адзначыў, што яму няма ў чым папракнуць сваіх падапечных, яны змагаліся належным чынам. На думку трэнера, «чыгуначнікі» саступаюць хакеістам «Юнацтва» ў майстэрстве, але б’юцца да канца. Таксама сярод прабелмаў ён адзначыў, што ў складзе каманды мала гульцоў, якія маюць добры досвед выступленняў у фазе ўцінання. Тым не менш, Жылінскі паабяцаў пастарацца вярнуць серыю ў Менск.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прагулялі і другую

Хакеісты аршанскага «Лакаматыва» саступілі і пагоршылі шанцы на выхад.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение