Цырымонія лёсавання прайшла ў Ратушы Магілёва, дзе цяпер месціцца музей гісторыі гэтага горада. «Ворша» ў першым туры, які адбудзецца 28 сакавіка, паедзе ў Барысаў да мясцовага БАТЭ-ІІ. Час сустрэчы будзе вызначаны пазней.
У другім туры, што адбудзецца неўзабаве пасля гэтага, супарам аршанцаў стане яшчэ адна каманда-дубль прадстаўніка Вышняй лігі — «Мінск-ІІ». Гэтага праціўніка аршанцы прымуць ужо на сваім стадыёне.
Поўны расклад усіх сустрэч І лігі чакаецца найбліжэйшым часам.
«Ворша» пасля вяртання ў І лігу ў 2014 годзе нязменна выступае ў другім эшалоне беларускага футбольнага першынства. За гэты час каманда пераважна была ў другой частцы табліцы, але пры Юрыі Канаплёве ўсталявала рэкорднае дасягненне для сябе ў чэмпіянатах незалежнай Беларусі, калі стала 7-й.