18:00

+4

10 м/с

993 гПа

21:00

+5

9 м/с

992 гПа

00:00

+5

8 м/с

991 гПа

03:00

+5

5 м/с

991 гПа

06:00

+5

3 м/с

990 гПа

Орша, Спорт

Каляндар «Воршы»

13.03.2025 07:30

1829 праглядаў, 0 каментароў

Гульцы нашага футбольнага клуба даведаліся каляндар на сезон.

Сёлета блакітна-чорныя зноў выступяць у Першай лізе. Дырэктарам клуба працуе Уладзімір Ларывонаў, а галоўным трэнерам Мікалай Кітаёў — вядомыя ў нядаўнім мінулым гульцы клуба, яго легенды.

Сярод супараў «Воршы» сёлета такія каманды як: БАТЭ-II (Барысаў), «Мінск-ІІ», «Ніва» (Доўбізна), «Ліда», «Асіповічы», «Лякаматыў» (Гомель), «Юні Ікс Лабс» (Менск), «Слонім», АБФФ (юнацкая зборная Беларусі да 19 гадоў), «Белшына» (Бабруйск), «Баранавічы», «Дынама-ІІ» (Менск), «Гомель-ІІ», «Паперапрам» (Гомель), «Хваля» (Пінск), «Дняпро» (Магілёў) і «Астравец».

Першы паядынак аршанцы правядуць 28 сакавіка ў Барысаве супраць дублёраў мясцовага БАТЭ. Скончыцца сезон для аршанцаў 23 лістапада хатнім паядынкам з «Астраўцом».

Поўны каляндар апублікавала старонка «Радыё Аршыца», прысвечаная гісторыі і сучаснасці футбольнага клуба «Ворша».

Паводле рэгламету правядзення спаборніцтваў, з кожным сваім супарам у першынстве «Ворша» сустрэнецца два разы. Дома і ў гасцях, папераменна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Каляндар «Воршы»

Гульцы нашага футбольнага клуба даведаліся каляндар на сезон.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение