12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Беларусь, Культура

Бітва пад Оршай на Украіне

30.10.2013 08:20

3445 праглядаў, 2 каментара

Украінскія дэпутаты парламента прапаноўваюць адзначыць 500-годдзе "Бітвы пад Оршай" на міждзяржаўным узроўні.

Праэкт пастановы пра святкаванне ў 2014 годзе ўгодкаў аршанскай перамогі пададзены ў Вярхоўную Раду Украіны яшчэ 18 чэрвеня дэпутатамі Панькевічам і Асухоўскім. Паводле праэкту пастановы прадугледжвалася правядзенне навуковых канферэнцыяў, тэматычныя выступы ў школах ды іншых навучальных установах, друк шматлікай літаратуры, друк юбілейная манеты, стварэнне музейных экспазіцыяў, выдзяленне месца пад будучы помнік гетману Канстанціну Астрожскаму. У праэкце тлумачыцца такі інтарэс да святкавання Бітвы пад Оршай: "Бітва пад Оршай - гэта досвед супольных высілкаў розных народаў цэнтральнай Еўропы ў барацьбе за сваю свабоду ды незалежнасць". На сёняшні дзень, праэкт так і не разгледжаны Вярхоўнай Радай, але выклікаў вялікі рэзананс у суседняй краіне. У прыватнасці, падтрымку ідэі святкавання выказала арганізацыя "ВГО Спілка афіцэраў Украіны".

Пры гэтым, у Беларусі пытанне святкавання 500-годдзя Бітвы пад Оршай на дзяржаўным узроўні, нават, не разглядаецца. Відавочна, як у гэтым годзе святкаванне 150-годдзя паўстання Каліноўскага, так і ў наступным годзе 500-годдзе Аршанскай перамогі будзе наладжвацца грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі. Так, ужо сёння вядома, што шэраг камерцыйных фірмаў распрацоўваюць сувенірную прадукцыю да святкавання, а гомельская кааліцыя "наша альтэрнатыва" абвесціла конкурс на лепшы лагатып агульна нацыянальнага святкавання. Свае прапанова па лагатыпу арганізатары конкурсу прапаноўваюць дасылаць на электронную адрэсу: [email protected] , пераможцу абяццаюць каштоўныя прызы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Бітва пад Оршай на Украіне

Украінскія дэпутаты парламента прапаноўваюць адзначыць 500-годдзе "Бітвы пад Оршай" на міждзяржаўным узроўні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение