Ацяпляльны сезон у гэтым годзе распачаўся адносна рана і ў нашым рэгіёне яго пачатак быў без вялікіх праблемаў. СМІ паведамлялі толькі пра адзін выпадак, калі дамы і дзяржаўныя ўстановы засталіся без цяпла на ноч - у Дубровенскім раёне Ільнозавода. Але не сродкі масавай інфармацыі ацэньваюць якасць цяпла ў нашых дамах і на рабочых месцах. Лепш якасць ацэняць спажыўцы нашых камунальных службаў.
Прапануем нашым чытачам выказаць сваё меркаванне ў апытанні на галоўнай старонцы сайту.