Раней уздоўж Станцыённай, паміж жылымі дамамі і праезжай часткай, знаходзілі палісаднікі, якія ўзніклі стыхійна яшчэ ў савецкія часы. У мінулым годзе палісаднікі былі знішчаны і на іхным месцы ўтварыліся недобраўпарадкаваныя пустыры. Пад час мясцовых выбараў пытанне добраўпарадкавання пустыроў было паднята адным з кандыдатаў у дэпутаты, як варыянт добраўпарадкавання было прапанавана высадзіць на месцы былых палісаднікаў алею. Камунгас у выглядзе ЖЭУ-5 адрэагаваў - вясной было высаджана 15 клёнаў, з якіх да сёняшняга дня прыжылося каля 5 дрэўцаў. Канешне, такой сітуацыяй ніхто задаволены не быў.
Другі раз тое самае пытанне было паднята пад час сустрэчы першага намесніка старшыні выканкаму Сяргея Паца з жыхарамі раёну. Пасля самой сустрэчы, Сяргей Мікалаевіч з чыноўнікамі прайшоўся па некаторых "балевых кропках" Заходняй, у тым ліку па вуліцы Станцыённай. Пасля візіту намесніка старшыні райвыканкаму, алею перасадзілі. Акрамя 15 ранейшых кволых клёнікаў, цяпер тут высаджана каля 50 паўнавартасных саджанцаў у два-тры шэрагі, сярод якіх бярозы і сосны. Акрамя таго, уздоўж вуліцы паўнавартасна ачышчана стокавая канава, якая доўгі была зарослай і выклікала нараканні жыхароў суседніх дамоў.