У Оршы адну за адной усталёўваюць навагоднія елкі. Галоўная прыгажуня ля езуіцкага калегіума ў гэтым годзе будзе ўпершыню штучнай, але ўсё роўна гэта не перашкодзіць нам адчуць набліжэнне калядных і навагодніх святаў.
Змяняецца і надвор'е. Пасля доўгага перыяду сухіх маразоў прайшоў сняжок. На працягу ўсяго наступнага тыдня надвор'е будзе характарызавацца ўварваннямі атлантычнага паветра з паўднёва-заходнімі вятрамі. Час ад часу будзе ісці невялікі мокры снег. А вось слупок тэрмометра ў бліжэйшыя дні застынуць на адзнаках на 1-2 градусы вышэй за нуль.