06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Шавіністы не супакойваюцца

13.01.2015 19:55

3548 праглядаў, 73 каментара

Расейскім шавіністам не дае спакою тое, што дзясяткі тысяч беларусаў святкуюць перамогу пад Оршай.

Часопіс "Спутник и Погром", слаўны імперскімі поглядамі, надрукаваў цэлую "працу" па знявазе подзвігу войска ВКЛ у славутай Аршанскай бітве 1514 года. Пры гэтым шавіністы прызнаюць, што ў сучаснай Беларусі дастаткова людзей, якія шануюць вайсковыя подзвігі менавіта сваіх продкаў, а не перамогі чужога народа ў захопніцкіх войнах, у тым ліку і супраць Беларусі. Варта адзначыць, што вышэйзгаданыя "даследчыкі" не прызнаюць самастойнага існавання беларускай і ўкраінскай нацый і часта называюць іх дзяржаўнасць "часовай". Прыводзім урывак шавіністычнага артыкулу.

"У 2014-м годзе адзначаўся асаблівы юбілей. 500 гадоў таму, 8 верасня 1514 г польска-літоўская армія разбіла рускую армію пад Оршай (сёння - Віцебская вобласць, Беларусь ("Спутник и Погром" прынцыпова піша "Белоруссия" - заўв.Orsha.eu). Што ж тады здарылася, каго гэта хвалюе і што гэта ўсё значыць? Паспрабуем разабрацца. Яшчэ не датыкаючыся да ўласна гістарычных падзей, становіцца ясна, што мае месца нейкая асаблівая сітуацыя: цэлыя ЧАТЫРЫ краіны прэтэндуюць на ролю "галоўнага пераможца маскалёў" (Польшча, Літва, Беларусь, Украіна). Беларусь жа і зусім лічыць Бітву пад Оршай слаўнай перамогай свядомай зброі і падмуркам сваёй нацыянальнасці - прыкладна, як гэта ва ўкраінцаў з Канатопам. Дастаткова сказаць, што ў 1992 годзе беларускія афіцэры прымалі прысягу менавіта ў гадавіну гэтай бітвы (хоць адзначаць гэтае "свята" пачалі яшчэ пры СССР). Гэта, дарэчы, істотна мяняе вобраз "братэрскай" Беларусі, якую нам ставілі ў прыклад у якасці "нармальнай Украіны". Нацыянальная міфалогія свядомых беларусаў нічым не адрозніваецца ад той салянкі, якую прапануюць свайму народу украінцы, а менавіта - вайна з маскалямі да пераможнага канца..."

Варта адзначыць, што аднаго з аўтараў дадзенага выдання - Кірыла Авяр’янава-Мінскага, паводле ягоных жа словаў, пазбавілі беларускага грамадзянства. У сваіх артыкулах ён праводзіць ідэю, што беларусы — штучная нацыя са штучнай культурай і мовай, памылкова адарваная ад "рускага свету". Таксама публіцыст не аднойчы называў Аляксандра Лукашэнку "здраднікам інтарэсаў Расеі". А галоўны рэдактар "С і П" Ягор Прасвірнін не так даўно ў лепшых традыцыях расейскага імперыялізму заклікаў Расею аднавіць "вялікую краіну" шляхам заваявання Беларусі, а таксама Ўкраіны і Казахстана.

Але барацьба з беларускай нацыянальнай думкай, якая шануе абарончую вайсковую адвагу нашага народа, трывае не толькі ў інтэрнэце і на старонках шавіністычных выданняў. Летась на вуліцах горада людзям неаднаразова раздаваліся сцягі Расеі, іх дагэтуль яшчэ можна пабачыць у некаторых маршрутных таксі Оршы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шавіністы не супакойваюцца

Расейскім шавіністам не дае спакою тое, што дзясяткі тысяч беларусаў святкуюць перамогу пад Оршай.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение