Стартаваў адкрыты чэмпіянат Аршанскага раёна па міні-футболе. 10 каманд заявіліся на вышэйшую лігу, 12 на першую. Адразу дзве каманды выставіла Дуброўна. Вынікі 1 і 2 туру вышэйшай лігі: Оршакамгас - ВК-12 7:1, ОКСІ - Будтрэст 7:4, МНС - Дуброўна 7:4, МНС - Горкі 9:2, Оршакамгас - Экамол 5:4, ВК-12 - ОКСІ - 4:4, Белтрансгаз - Будтрэст 14:0, Барань - Дуброўна 4:3, Экамол - Белтрансгаз 6:4.
А вось як згулялі стартавы тур у першай лізе: Оршагаз - АГКЧТ 9:6, Тэхніка сувязі - Ахова 6:6, Лясгаз - Дуброўна 6:4, Авангард - СДзЮШАР №2 5:4, ППС - ЮНІ 8:1, Лакаматыў - Клен-Энерга 8:5.
Матчы першай лігі адбываюцца па суботах у СДзЮШАР №2, вышэйшая ліга гуляе ў спортзалі "Лакаматыў" кожную нядзелю.