Матч адбыўся 1 снежня, за дзень да таго "Горацкія д'яблы" - афіцыйная назва горацкай каманды - прымалі на сваёй пляцоўкі віцебскіх хакеістаў. Яшчэ ў першым перыядзе аршанцы змаглі выйсці на прыемны для сябе лік 0:2. Але гаспадары пляцоўкі выраўнялі лічбы на табло, а амаль за 5 хвілін да канца сустрэчы і павесці ў ліку 3:2. Увогуле апошнія хвіліны матчу сталі вельмі яскравыя. Аршанцы паспяваюць адыграцца 3:3. Але за 1 хвіліну і 45 секундаў лік становіцца 4:3 не на нашу карысць, а яшчэ праз 30 секундаў і 5:3.
Фота сайту horki.info