Аляксей Чубрык знік яшчэ 8 кастрычніка. Аршанец 1989 года нараджэння выйшаў з дому па вуліцы Міру 35а на працу. Але на працы яго ў гэты дзень не бачылі. Наш сайт напісаў пра Аляксея праз некалькі дзён пасля яго знікнення. Пошукі вёў атрад "Ангел".
Высветлілася, што малады чалавек трапіў у бальніцу са стратай памяці. Цяпер Аляксей вярнуўся дадому.