Асноўная маса ўдзельнікаў прыехала на турнір з бліжэйшых раёнаў - Аршанскі і Віцебскі. З далёкіх мясцінаў былі ўдзельнікі са Смаленску і з Баранавічаў. Агулам на возеры Бярозаўскім побач з вёскай Заазер'е сабраліся 17 рыбакоў. Рыбка лавілася вялікая і малая, праўда, па ўмовах спаборніцтва рыбу меньшую за 15 сантыметраў трэба было выпускаць. Аршанцам не пашанцавала - з нашых землякоў прызавое месца не заняў ніхто. Медалі і прызы атрымалі Андрэй Палавінскі (Віцебск) Юрый Качан (Віцебск), Юрый Сідаровіч (Баранавічы).
Прызы пераможцам прадставілі спонсары турніра клуб актыўнага адпачынку "Хантэр" і крама "Поплавок".
Фота са старонкі арганізатараў турніру