Гаспадар дому Караткевіча Юрый Георгіевіч Барабаш не з'яўляўся прамым родзічам пісьменніку. У першыя дні вайны старэйшы брат Караткевіча Валерый загінуў на фронце. Пазней жонку Валерыя Вольгу закатавалі фашысты з-за падазрэння ў супрацоўніцтве з партызанамі. Ад шлюбу Валерыя і Вольгі засталася дачка Раіса, якую забралі бацькі Караткевіча і выхавалі. Пасля вайны малады Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч выхоўваўся разам з Раісай як брат з сястрой. Мужам Раісы Караткевіч і з'яўляўся Юрый Георгіевіч Барабаш.
Юрый Георгіевіч быў ужо надта стары, але даглядаў і за домам і за участкам каля дома, займаўся гаспадаркай. Дзякуючы яму да гэтае пары каля дома захавалася груша, якая яшчэ помніць Уладзіміра Сямёнавіча. Пахаванне Юрыя Георгіевіча адбылося сёння - 4 лютага.
Цяпер на валоданне культавым домам могуць прэтэндаваць, прынамсі, два чалавекі - родная дачка Юрыя Георгіевіча, якая зараз пражывае ва Украіне і даўно настойвала на тым, каб дом не быў прададзены і дачка сястры Караткевіча Наталлі, Сінькевіч Алена Іванаўна, якая часта ўдзельнічае ў мерапрыемствах прысвечаных свайму знакамітаму дзядзьку, а сёння занялася арганізацыяй пахаванняў Юрыя Георгіевіча Барабаша.