Выканкам Асацыяцыі Беларускай федэрацыі футболу правёў сваё першае паседжанне, дзе на Оршу была звернута ўвага. Асаблівая ўвага да нашага клуба выклікана з-за таго, што ФК Орша не з'яўляецца сябрам федэрацыі, а ўдзел у Першай лізе чэмпіянату патрабуе ад усіх камандаў быць сябрам галоўнай футбольнай арганізацыі краіны. Фармальна гэта магло б стаць повадам для недапушчэння нашай каманды да ўдзелу ў другім дэвізіёне краіны. Але адна справа фармальнасць - другая справа рэальнасць: аказалася, што акрамя Оршы ў федэрацыю не ўваходзяць і заняўшыя другое месца ў лізе ў мінулым сезоне Крумкачы. З Першай лігі 2015 года, як і чакалася, дзеля эканоміі сродкаў здымаецца каманда Мінск-2. Месца Мінска ў першай лізе могуць заняць Беліта-Вітэкс (Узда), Кобрын або Жлобін. Але, ізноў жа, ні Кобрын, ні Жлобін сябрамі Федэрацыі не з'яўляюцца. У сувязі з такім становішчам, кіраўнік дэпартаменту ліцэнзавання АБФФ Андрэй Мішаеў прапанаваў не прымяняць патрабаванне абавязковага сяброўства ў федэрацыі да названых клубаў. Камітэт у прынцыпе пагадзіўся з прапановай не прымяняць гэтае патрабаванне зараз, але выставіў умову, каб усе гэтыя клубы, у тым ліку і Орша, да 31 сакавіка падрыхтавалі дакуманты на ўступленне ў федэрацыю. 3 красавіка пройдзе паседжанне па ліцэнзаванні клубаў дзе будзе разгледжана пытання допуска камандаў да 1 лігі. І ўжо 18 красавіка аршанцы згуляюць свой першы матч, першы наш супернік пакуль не вядомы.
Праўда, яшчэ да таго распачнуцца спаборніцтвы Кубку Беларусі. Гульні 1/4 Кубку пройдуць 21-22 сакавіка.