У 38-гадовага аршанца скралі тэлевізар. Злачынца залез у жытло праз вакно, выбіўшы шкло. Відаць, ведаў, што браць адразу, бо знік толькі тэлевізар. Сума шкоды — 6 мільёнаў беларускіх рублёў.
Папярэдне ўсталявана, што злачынства здзейсніла 33-гадовая жыхарка Дубровенскага раёна.