Старт сезону надзвычай насычаны для беларускі на падзеі. Пасля перамог на спаборніцтвах у Дзюсэльдорфе і Маскве Аліна адправілася на спаборніцтвы ў Аўстрыю, дзе ў апошні час трэніруецца.
У Лінцы Аліна зноў перамагла, завяршыўшы фінал з вынікам 7,98 секунды. Прычым у паўфінале аршанка прабегла нават лепш, паўтарыўшы сваё асабістае дасягненне на 60 метрах з бар'ерамі і паказаўшы лепшы вынік сезону ў свеце - 7,94 секунды.