У Оршы вынеслі абвінаваўчы прысуд па справе аб падпольнай гандлі ювелірнымі вырабамі з золата і срэбра.
Фігурантаў па справе двое: 55-гадовая мінчанка, якая арганізавала завоз каштоўнасцяў з Польшчы і 30-гадовы жыхар Шклова, які займаўся непасрэдна збытам. Малады хлопец абыходзіў прадпрыемствы горада, прапаноўваючы прадукцыю жанчынам. Падчас чарговага абыходу гандляра ўзялі з доказамі злачынства.
Па рашэнні суда ў падсудных канфіскавалі кілаграм ювелірных вырабаў (кольцаў, ланцужкоў, запінак, бранзалетаў) агульнай сумай у 550 мільёнаў рублёў і два легкавыя аўтамабілі, якія адыдуць дзяржаве.
Па словах памочніка пракурора Аршанскага раёна Дыяны Рыбаковай, падсудныя сваю віну не прызналі. Жыхарка сталіцы да апошняга сцвярджала, што скрутак з золатам ёй дастаўся ў спадчыну ад нябожчыка сваяка. З улікам станоўчых характарыстык з месцаў працы (жанчына працавала прыбіральшчыцай на пошце, малады чалавек працаваў па сумяшчальніцтве на дрэваперапрацоўчага прадпрыемства) падсудныя атрымалі тэрмін 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду. Набытыя вырабы былі канфіскаваныя і ў сведак, якія праходзяць па справе.