У ноч з 19-га на 20-е лютага жылы дом загарэўся ў вёсцы Латыголь Сененскага раёну. 22-гадовы гаспадар дома атрымаў апёкі 65% цела 1-3 ступені і быў шпіталізаваны. А 30-гадовая жанчына, якая пражывала разам з ім загінула на пажары. Прычына пажару высвятляецца.
У першай палове дня 18 лютага пажар адбыўся ў вёсцы Якубоўшчына Лёзненскага раёну. Тут загарэўся сарай, які належаў пенсіянеру 1939 года нараджэння. У сараі знішчаны дах, пашкоджана столь і сцены.
У Аршанскім раёне пажар адбыўся ў другой палове дня 16 лютага у вёсцы Згарда. Загарэліся дом і сарай, сарай пацярпеў больш чым дом. Ва ўсіх выпадках прычыны пажару высвятляюцца.