У вёсцы Ельніца Мінскага раёна ў доме з чэрапна-мазгавой траўмай знойдзены труп 51- гадовага мужчыны, жыхара вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёна.
Па папярэдніх дадзеных яго 18 лютага каля 6 гадзін вечара ў сварцы, пасля сумеснага распівання спіртных напояў, забіў табурэтам малады 30-гадовы хлопец, жыхар в. Юрцава Аршанскага раёна. Падазраваны быў раней судзімы, на дадзены момант затрыманы.