Адна аварыя адбылася каля вёскі Слаўнае Талачынскага раёну. Раніцай а 5-00 25-гадовы мінчанін на грузавіку "Мэрсэдэс" з'ехаў з дарогі, ўрэзаўся ў дрэва і загінуў на месцы.
Другая трагічная аварыя адбылася ў Шклоўскім раёне. Каля вёскі Клін днём жыхар вёскі Малыя Славені на аўтамабіле БМВ сутыкнуўся з "Крайслерам", які ехаў паралельна. Пасля сутыкнення БМВ перакулілася на дарозе. У выніку кіроўца і яго пасажырка патрапілі з траўмамі ў бальніцу. Яшчэ адзін пасажыр 26-гадовы жыхар вёскі Вялікія Славені загінуў.