Некалькі здарэнняў, у тым ліку, і пажары адбыліся апошнімі днямі ў нашым рэгіёне. Так, у ноч з 3 на 4 сакавіка ў Оршы скрадзены аўтамабіль ВАЗ-2102 1981 года выпуска. Аўтамабіль быў знойдзены на наступны дзень.
Поздна вечарам 5 сакавіка загарэўся дом па завулку Адроўскага ў Оршы. У выніку пажару значна пашкоджаны прыватны дом і сарай побач з ім.
Раніцай 7 сакавіка ў Талачыне загарэлася парылка ў грамадскай лазні. Вагнём у парылцы пашкоджана драўляная абіўка.
Той жа раніцай у вёсцы Міхалінава Дубровенскага раёну па вуліцы Цэнтральнай загарэўся жылы дом. Амаль паўтарфы гадзіны спатрэбілася пажарным, каб спыніць вагонь. У 13-21 ратавальнікі змаглі агледзець пажарышча і знайшлі сярод руінаў мёртавага гаспадара, мужчыну 1972 года нараджэння.
Яшчэ трагічней адбыўся пажар у ноч з 7-га на 8-е сакавіка ў Барані на завулку Набярэжнаму. Паводле зводкі МНС пажар распачаўся каля 2 гадзіны ночы ў двухпакаёвай кватэры. Амаль праз паўгадзіны ратавальнікі змаглі патрапіць у кватэру дзе знайшлі мёртвага мужчыну 1960 года нараджэння, які пражываў з гаспадыняў кватэры. Яшчэ амаль праз надзіны было знойдзена і цела самой гаспадыні кватэры 1966 года нараджэння, а побач і яе маці пенсіянеркі 1925 года нараджэння. Прычыны пажару ва ўсіх выпадках пакуль не вядомыя.