10 сакавіка стаў ураджайным днём на пажары. На складаныя выклікі ў гэты дзень выязжалі ратьавальнікі Аршанскага, Талачынскага і Сененскага раёнаў.
У 9-13 раніцы загарэўся дом у вёсцы Слабодка Талачынскага раёну. У доме пашкоджаны дах і столь.
Ужо праз некалькі хвілін - а 9-17 - на выклік выехалі Сененскія пажарныя. У вёсцы Ярошкі загарэўся жылы дом у якім пражывалі пенсіянер 1940 года нараджэння, інвалід 1-й групы па зроку і яго пажылая жонка 1954 года нараджэння. Пенсіянерка ў момант пажару была ў суседцы, а абгарэўшага мёртавага мужчыну знайшлі пасля тушэння пажару на ложку ратавальнікі. Разглядаемая прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні.
У той жа дзень вечарам пажар адбыўся і ў Оршы па 1-ым завулку Крылова. У двухкватэрным доме загарэўся пакой у адной з кватэраў.