У вёсцы Пузырова Забалацкага сельсавета ў ноч ў 14 на 15 сакавіка загарэўся дом, які належаў пенсіянерцы 1947 года нараджэння. Пашкоджаны дах, столь, сцены, маймасць. Прычына пажару не вядомая.
Раніцай 15 сакавіка а 7 гадзіне раніцы загарэўся не жылы дом у вёсцы Дубніцы. Дом належаў пенсіянерцы.
У гэты ж дзень адбылося два пажары ў Сененскім раёне. А 12-08 у самім Сянно невядомая асоба падпаліла сухую траву, не кантраляваны пажар акрамя травы знішчыў 15 кубаметраў дроў складзеных у штабелі, яшчэ 40 кубаметраў пашкодзіў.
Яшчэ адзін пажар адбыўся ў вёсцы Града Сененскага раёна. Тут цалкам згарэў Дом, сарай, сенавал, лазня. Прычына пажару тая самая - выпал сухой травы.
Амаль а поўначы таго ж дня ў Оршы загарэўся нежылы дом, які належаў пенсіянерцы з Маладзечна. У доме знішчаны дах, пашкоджаны сцены, столь. Таксама побач з домам згарэў сарай. Прычына пажару не вядомая.